Архітэктура Беларусі

    У разнастайных стылях беларускіх цэркваў, замкаў, палацаў і крэпасцей адлюстраваны ўплыў як усходняй, так і заходняй культуры

    Беларуская архітэктура праз стагоддзі

    Нягледзячы на складаную  гісторыю, поўную войнаў і разбурэнняў, многія архітэктурныя каштоўнасці Беларусі захаваліся.

    Найбольш старадаўнія збудаванні ў Беларусі адносяць да сярэдневякоўя.

    Розныя напрамкі ў мастацтве і рэлігіі паўплывалі на фарміраванне архітэктуры Беларусі. У краіне можна знайсці ўзоры раманскага стылю і готыкі, барока і класіцызму, мадэрна і эклектыкі.

    Архітэктура Брэсцкай вобласці

    Брэсцкая крэпасць, пабудаваная ў 30-я гг. XIX стагоддзя, – галоўная архітэктурная славутасць Брэста.

    Акрамя таго, у горадзе шмат цікавых помнікаў архітэктуры, сярод якіх:

    • Сімяонаўская царква, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю (1865) 

    • Крыжаўзвіжанскі касцёл, помнік архітэктуры позняга класіцызму (1856) 

    • Чыгуначны вакзал, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю (1886)

    Сярод архітэктурных помнікаў, якія захаваліся ў Брэсцкай вобласці:

    • Камянецкая вежа (Белая вежа), помнік абарончага дойлідства (XIII)

    • Касцёл Карла Барамеуша ў г. Пінску, помнік архітэктуры барока (XVIII) 

    • Палац Бутрымовіча ў г. Пінску, помнік архітэктуры позняга барока (1784–90) 

    • Палацавы комплекс у г.п. Ружаны (XVII – XVIII) 

    • Косаўскі палац, помнік архітэктуры з элементамі класіцызму (XIX)

    Архітэктура Гомельскай вобласці

    Асноўная выдатная мясціна горада Гомеля - палацава-паркавы ансамбль, цэнтрам якога з'яўляецца палац Румянцавых-Паскевічаў, помнік архітэктуры класіцызму (1799–1819).

    Сярод захаваных архітэктурных выдатных мясцін Гомельскай вобласці:

    • Мазырскі касцёл і манастыр бернардзінцаў, помнік архітэктуры барока (1648) 

    • Мазырскі манастыр цыстэрцыянак (1743-45) 

    • Петрыкаўская Мікалаеўская царква, помнік архітэктуры псеўдавізантыйскага стылю (2-я палавіна XIX) 

    • Чачэрская ратуша, помнік архітэктуры класіцызму (2-я палавіна XVIII)

    Архітэктура Гродзенскай вобласці

    Сярод унікальных архітэктурных помнікаў Гродна:

    У Гродзенскай вобласці захаваліся старадаўнія замкі. Самыя вядомыя з іх:

    • Мірскі замак, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА – адзін з самых вядомых замкаў Беларусі, выдатны ўзор абарончага дойлідства  (XVI) 

    • Лідскі замак (XIV – XV)

    У ліку культавых помнікаў:

    Архітэктура Мінска і Мінскай вобласці

    Горад Мінск у гады Другой Сусветнай вайны быў разбураны практычна поўнасцю. Але і тут захаваліся і былі адноўлены ў пасляваенны перыяд цікавыя помнікі архітэктуры, сярод якіх:

    • Петрапаўлаўская царква, помнік архітэктуры з элементамі рэнесансу і барока (1612–1620) 

    • Архікафедральны касцёл Прасвятой Дзевы Марыі (2-я палавіна XVII – пачатак XVIII) 

    • Царква Аляксандра Неўскага, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю (1898) 

    • Кальварыйскі касцёл, помнік архітэктуры неаготыкі (XIX) 

    • Касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), помнік архітэктуры неаготыкі з рысамі мадэрна (1908–1910)

    Асноўнымі выдатнымі мясцінамі Мінскай вобласці з'яўляюцца архітэктурныя помнікі Нясвіжа, сярод якіх:

    Сярод вядомых архітэктурных помнікаў рэгіёну:

    • Касцёл бернардзінцаў у Будславе (Мядзельскі раён), помнік архітэктуры барока (XVIII) 

    • Уваскрасенскі сабор у Барысаве, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю (1874) 

    • Спаса-Праабражэнская царква ў г.Заслаўе (2-я палавіна XVI – пачатак XVII)

    Архітэктура Магілёўскай вобласці

    Сярод захаваных архітэктурных помнікаў старадаўняга беларускага горада Магілёва:

    Магілёўскай вобласці:

    • Шклоўская ратуша, помнік архітэктуры класіцызму (канец XVIII) 

    • Праабражэнская царква ў Шклове, помнік архітэктуры неарускага стылю (пачатак XX) 

    • Свята-Троіцкая царква ў Быхаве, помнік драўлянага дойлідства (сярэдзіна XIX) 

    • Сінагога ў Быхаве, помнік архітэктуры позняга рэнесанса (сярэдзіна XVII) 

    • Бабруйская крэпасць, помнік абарончай архітэктуры (1-я палавіна XIX) 

    • Быхаўскі замак, помнік палацава-замкавай архітэктуры (канец XVI – пачатак XVII) 

    • Палац у Жылічах (Кіраўскі раён), помнік архітэктуры класіцызму (1830-я гады)

    Архітэктура Віцебскай вобласці

    Цэрквы і касцёлы Віцебскай вобласці адлюстроўваюць розныя стылі храмавай архітэктуры. У Віцебску захаваліся:

    • Благавешчанская царква, помнік старажытнарускай архітэктуры (сярэдзіна XII) 

    • Казанская царква, помнік архітэктуры з элементамі барока і ранняга класіцызму (1760) 

    • Варварынскі касцёл, помнік архітэктуры неараманскага стылю (1785)

    У беларускім горадзе Полацку захаваліся старажытныя архітэктурныя выдатныя мясціны:

    • Сафійскі сабор, помнік архітэктуры XI – XVIII стст. З'яўляецца адным з трох старажытнарускіх храмаў, прысвечаных Святой Сафіі, – два іншыя знаходзяцца ў Кіеве і Ноўгарадзе 

    • Спаса-Ефрасіннеўская царква, помнік старажытнарускай архітэктуры (1152–61).  На ее сценах і калонах захаваліся унікальныя старадаўнія фрэскі

    Арыгінальныя помнікі храмавай архітэктуры Віцебскай вобласці:

    • Касцёл Св. Іаана Хрысціцеля ў в.Камаі (Пастаўскі раён), помнік, які спалучае прыёмы і формы абарончага дойлідства, архітэктуры готыкі і рэнесанса (1603-06) 

    • Храм у в.Сар'я (Верхнядзвінскі раён), помнік архітэктуры неаготыкі (1852–57)

    поделиться в: