Вось і ліпень - надышоў час збору чарніц. А ў нядзелю наша выхавацелька назбірала ягад у лесе і вырашыла пачаставаць імі сваіх выхаванцаў, а заадно і расказаць ім некалькі цікавых фактаў аб чарніцах і паказаць як яны растуць.У панядзелак мы з выхаванцамі вывучалі лясную ягаду - чарніцу. разглядалі кусцікі, размяшчэнне і памер лісця і ягад. Даведаліся, што:
1.кветкі чарніцы заўсёды нахілены ўніз, да зямлі. Гэта дапамагае расліне абараніць пылок ад дажджу.
2.як вынікае з назвы гэтай ягады, яна сапраўды чорнага колеру, але часам яна здаецца сіняватай з-за васковага налёту. А вось вымытая чарніца адразу становіцца яркай і зусім чорнай.
3.бліжэйшымі сваякамі чарніцы з пункту гледжання біялогіі з'яўляюцца брусніца і журавіны.
4. у чарніцах утрымоўваецца толькі малаважная колькасць кіслот, затое шмат вітамінаў A і B.
5. самі ягады, і чарнічныя лісце шырока прымяняюцца ў народнай медыцыне. Лічыцца, што яе ўжыванне ў ежу дапамагае прадухіліць мноства хвароб вачэй. а потым дружна частаваліся чарніцамі і дзякавалі выхавацельке.
Министерство образования Республики Беларусь
Управление образования Гродненского райисполкома
Государственное учреждение образования