Беларусь 3 ліпеня адзначае Дзень Незалежнасці - гэта не толькі галоўнае дзяржаўнае свята, сімвал нацыянальнага гонару, але і даніна гераізму і мужнасці беларусаў.
Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у працвітанне роднай зямлі.Выхаванцы нашага дзіцячага садка напярэдадні свята паўдзельнічалі ў мерапрыемстве "Беларусь у нашым сэрдцы", якое пачалося з гімна Рэспублікі Беларусь. Хлопцы спявалі песні, адгадвалі загадкі і чыталі вершы пра сваю Радзіму, дзяўчынкі малявалі сцяг нашай краіны каляровай вадой. А потым, разам с лялькамі Рыгорам ды Ганнай гулялі ў даміно “Прыродныя сімвалы Беларусі”, судоку “Прамысловасць Беларусі”, “Жывёлы Беларусі”. На прыканцы педагогі разам з выхаванцамі падпявалі песню “Не прадаецца хата бацькоў” знакамітага гуртка “Дразды”
Арганізаваныя мерапрыемствы яшчэ раз паказалі не толькі дзецям, але і дарослым, што дзень 3 ліпеня - гэта сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый.
Са святам, з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь