Сёння ў рамках супрацоўніцтва з соцыумам да нас у госці завіталі юныя акцёры з аматарскага гуртка «Спадчына» Скідзельскага гарадскога дома культуры пад кіраўніцтвам Гінч Т.К. Яны паказалі нашым выхаванцам казку "Паглядзіце нашу казку, запрашаем, калі ласка!” на роднай мове. Па матывах казкі «Рэпка» юныя акцёры абыгралі сапраўдную гісторыю з жыцця адной сельскай сям'і. У казцы на рэпку “замахваліся” і вераб'і, і сарока, і трусы, і, нават, мядзведзь. Але дзед змайстраваў цуднае Пудзіла, якое і выратавала ўраджай!!! На прыканцы казкі ўся сям'я з цяжкасцю, але ўсё ж выцягнула рэпку!!! А потым яны запрасілі ўсіх у сумесны карагод. Акцёры былі шчырыя і эмацыйныя, за што заслужана атрымалі гром апладысментаў ад гледачоў і салодкія падаруначкі! Нашым выхаванцам вельмі спадабаўся міні-спектакль, які яны яшчэ доўга абмяркоўвалі ! Мы шчыра спадзяемся, што такія мерапрыемствы стануць традыцыяй у нашай установе адукацыі!!!
Министерство образования Республики Беларусь
Управление образования Гродненского райисполкома
Государственное учреждение образования